«Народ, издревле нам родной. Сочинение по белорусской литературе Зямля, дзе пачаўся твой лёс

Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе.
Ніна Мацяш

Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды.

Якуб Колас


Гаршчок агорнуты пашанай, хоць ён фаміліі глінянай.

Якуб Колас


Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

Рыгор Барадулін

Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл.
Кастусь Каліноўскі

Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай.
Леў Сапега

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.
Алесь Разанаў

Горай ня будзе, бо лепш не было.
Уладзімер Някляеў

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.
Францішак Скарына

Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
Уладзімер Караткевіч

Як заўжды на вайне, галоўная плата – кроў, і плаціць той, хто найменш вінаваты.
Васіль Быкаў

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
Якуб Колас

Пакуль дашукаесься адной школы з кніжкамі, пройдзеш трыццаць корчмаў з гарэлкай.
Аляксандар Ельскі

Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды.
Ларыса Геніюш

Багацее ня той, хто шмат працуе, а той, хто ўмее гаспадарыць.
Зянон Пазьняк

Яшчэ нікому не ўдавалася закратаваць вакно памяці.
Уладзімер Арлоў

Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсьць, і набліжае тое, што будзе.
Кузьма Чорны

Каб сонца засланіць, вушэй асьліных мала.
Кандрат Крапіва

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.
Максім Танк

Зусім не хістаюцца слупы, асабліва – глыбока ўкапаныя.
Янка Брыль

Не народ для ўрада, а ўрад для народа.
Кастусь Каліноўскі

Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў.
Уладзімер Караткевіч

Сорам у спадчыну не пераходзіць.
Рыгор Барадулін

Хто бачыў сьмерць душы?
Ігар Бабкоў

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна.
Ян Скрыган

Кажуць: зло нараджае зло. А найчасьцей – яго нараджае надзея на адпушчэньне грахоў.
Максім Танк

Не сумуйце, як тыя, што надзеі ня маюць.
Казімер Сваяк

Усё будзе добра, толькі нічога ня трэба рабіць.
Аляксандар Уласаў

Той сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе...
Генадзь Бураўкін

Не цьвярдзі таго, за што ты ня можаш прысягнуць у імя чысьціні свайго сумленьня.
Язэп Драздовіч

Абыякавы да мінулага ня мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсьць першы кандыдат на маральную, а затым і фізычную сьмерць. Усё адно хто гэта - чалавек ці народ.
Уладзімер Караткевіч

Перад тварам сьмерці кожны ня рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік.
Макалай Крыштаф Радзівіл Сіротка

Якім бы велічным ні здаваўся трон, усё роўна на ім сядзіць задніца.
Рыгор Барадулін

Дзе сёньня мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа – не турма. Сёньня ў турме можна быць больш вольным, чымся “на волі”. Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас самых.
Аўген Калубовіч

Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро.
Леў Сапега

Праўда ў гісторыі – функцыя адназначная, зь яе робяць урокі. З хлусьні ніякіх урокаў ня зробіш, апроч новай хлусьні.
Васіль Быкаў

Праходзіць час, і фатаграфія шчыміць.
Зянон Пазьняк

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто - і тады пераможаш.
Уладзімер Караткевіч

Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?
Максім Багдановіч

Менавіта нацыянальная ідэя спараджае ідэю палітычнага выбару, выбару свабоды.
Вінцук Вячорка

Працэнт адказных людзей у грамадзтве наўрад ці моцна мяняецца. Адказных за сябе й ня толькі заўсёды меншасьць. Адказнасьцю не заразіш.
Вінцук Вячорка

Літаратурны набытак эміграцыі вызначаецца ня толькі тым, што ёй створана, але й тым, што яна зьберагла.
Аляксей Каўка

Выжываць -- гэта любой цаною, а жыць -- гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна.
Янка Брыль

У істоце кожнага страху ляжыць наша няведаньне, наша цемната.
Якуб Колас

Хваробы лечаць і атрутамі.
Максім Багдановіч

Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі.
Максім Танк

З Бацькаўшчынай - як з каханай, добра быць разам, ісьці па яе дарогах, ляцець, каб убачыць усю.
Зянон Пазьняк

Я ведаю людзей, якія задыхнуліся ад вострага недахопу свабоды.
Уладзімер Арлоў

Бяздушная еднасьць горш за духоўнае разьеднаньне.
Пётра Сяўрук

Нацыя -- гэта нішто іншае, як міт пра Нацыю.
Валянцін Акудовіч

Людзі гоняцца за багацьцем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць, або – што яшчэ горш – каб шкодзіць.
Ян Баршчэўскі

Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці.
Пімен Панчанка

Чалавечае жыцьцё праходзіць паміж успамінам і надзеяй.
Ігнат Ходзька

Дзеці – усьмешка Божая.
Уладзімер Караткевіч

Сьмерць кожны дзень ходзіць вакол, кожную хвіліну нішчыць і маладзенькія, і старыя формы жыцьця, і мы не зварачаем на гэта ўвагі, і толькі тады яна робіць моцнае ўражаньне, калі ўмірае хто блізкі або калі наваліцца мор і людзі пачынаюць уміраць агулам – тады чалавека ахоплівае жах і ён губляе галаву. І вось што цікава. Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух.
Якуб Колас

Жыцьцё дзівоснае, калі да ўсяго ставісься як да тайны.
Сьвятлана Алексіевіч

Можа таму і памірае ад настальгіі чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову сваіх дзяцей.
Янка Сіпакоў

І фанатыкі, і бязбожнікі, - адной маткі дзеці - крайнасьці... Няма жыцьця ў крайнасьці... Нішто не жывець, не расьцець у вагні, нішто не жывець, не расьцець у марозе. Толькі між агнём і марозам усё расьцець, усё цьвіцець, разьвіваецца, красуецца.
Язэп Драздовіч

Лепей памерці ад голаду, смагі і шчасьця ня ведаць спрадвеку, чым подласьць зрабіць хоць каму без развагі, тым болей – забіць чалавека.
Ян Чачот

Людзі доўга не жывуць.
Барыс Пятровіч

Гісторыя нагадвае склад запасных частак, зь якога кожны цягне патрэбную для сябе дэталь.
Максім Танк

У жыцьці няма нічога вечнага, бо жыцьцё самое да пары.
Ларыса Геніюш

Нішто так не вядзе каралеўства да хуткага заняпаду і зьнішчэньня, як наступ на веру.
Мялеці Сматрыцкі

У савана няма кішэняў.
Уладзімер Караткевіч

Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.

Васіль Быкаў

Эх, чалавек, чалавек! Усё роўна не дабіцца табе, адкуль усё і што яно…
Максім Гарэцкі

Верш нараджаецца не з уласнага «хачу», а зь безабароннага «хочацца».

Алесь Разанаў

Крыкі спрэчкі не разьвяжуць.

Якуб Колас

Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае.
Якуб Колас

Няма, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.
Кастусь Каліноўскі

Самая большая памылка Бога, што ён стварыў чалавека, які стаў і яго забойцам...
Максім Танк

Час - люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага.
Алесь Разанаў

Разумнаму слава -- што крылы, а дурню – камень ці пятля.
Пятрусь Броўка

Ня вер, калі праклінаюць цябе званамі ўсіх званіц. Яны скрыта моляцца, цалуючы цябе.
Максім Танк

Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе.
Ніна Мацяш

Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія.
Якуб Колас


Рыгор Барадулін

Без атак і абароны няма сапраўднае вайны.
Якуб Колас

Вёрстаў кіямі ня зьлічыш.
Уладзімер Дудзіцкі

Я такіх паэтаў не страчаў, якія маглі б напісаць лепш, але напісалі горш.
Максім Танк

І датуль чалавек жывы, покуль зь ім душа размаўляе.
Рыгор Барадулін

Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё -- боязьзю, а выбар робіць сумленьне.
Кастусь Тарасаў

Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць той спажытак для душы.
Максім Багдановіч

Статуты патрэбныя кожнай дзяржаве, як вочы целу.
Пётр Скарга

Страта любові да сваёй краіны – самае страшнае з усяго, што ў нас адбылося. Страшней за самы страшны крызіс. Дэвальвацыя рубля нішто ў параўнаньні з дэвальвацыяй любові.
Уладзімер Някляеў

Менавіта супраціў націску нараджае пачуцьцё свабоды.
Юры Дракахруст

Чалавек - гэта правіла, якое складаецца з адных выключэньняў.
Фёдар Яфімаў

Калі ты ня ўмееш сам забаўляцца, дык табой забаўляюцца іншыя.
Валянцін Акудовіч

Адчуваю сябе лепш, чым было, але горш, чым хацелася б.
Рыгор Барадулін

Порахам чалавека ня выхаваеш.
Васіль Быкаў

Шануй чужое аж да пакланеньня, сваё любі да самазабыцьця.
Пятро Бітэль

Янка Купала - класік беларускай літаратуры. Заслужана. Неаспрэчна. Тут не можа быць дзвюх думак, розных меркаванняў. Класікамі становяцца звычайна тыя мастакі, якія ўзнімаюць своечасова паходні, актыўна заступаюцца за свой народ і за ўсё чалавецтва, у трывожныя, навальнічныя гады застаюцца непахіснымі змагарамі за Радзіму. Класікі - гэта прарокі нацыі, якія вядуць за сабой народ. Так, як вёў яго наш Янка Купала. Вёў да рэвалюцыі 1917 года, калі сведчыў, што беларусы ідуць на сход, па Бацькаўшчыну, што ім, як і іншым «пагарджаным век» народам, захацелася «людзьмі звацца» («А хто там ідзе?»). Вёў і пасля, калі падлічваў нанесеныя віхурнымі падзеямі страты, перажываў, што мы можам канчаткова страціць спадчыну - «Старонку Родную» ў сілу трагічных абставінаў (« Спадчына»).

Калі страсна, на ўвесь голас пракрычаў свой боль пра нашу прыніжанасць і непаўнацэннасць у змаганні за сябе, за свой гонар (мне запомнілася вобразнае параўнанне нашчадкаў Вітаўта і Скарыны з мышамі, што стаіліся пад венікам, крыўдлівыя, але справядлівыя словы пра сучаснікаў мастака слова, якія нават «глянуць, плюнуць смела» баяцца, «струшчаныя на пясок», у вершы «Перад будучыняй», напісаным у 1922 годзе). Вёў, пакуль не паспытаў сам ласку сталінскай справядлівасці і свабоды мыслення.

Мы вывучаем паводле праграмы зараз самыя трагедыйныя вершы паэта, што пісаліся ў 1918-1920 гадах: «Крыўда», «З павяўшай славы», «Паязджане», «I прыйдзе». Яны напісаны ў драматычны для Радзімы час, калі было пастаўлена на карту існаванне Беларусі як суверэннай дзяржавы. Ішлі захопнікі з Захаду - кайзераўскія, а затым і белапольскія войскі. Не вельмі імкнуліся і бальшавікі тыпу Мяснікова і Кнорына падараваць нам незалежнасць, хоць бы адносную, клапаціліся больш пра захаванне тэрыторыі былой царскай імперыі. Было ўсяго. А Купала тым часам жыў у Мінску. Выдаваў газету «Звон». Яго 15-годдзе творчай дзейнасці не забаранілі праводзіць у 1920 годзе акупацыйныя польскія ўлады. Пясняр у прамове сваёй выказаў веру ў свабодную Беларусь. Пра гэта ж самае пісаў ён і ў публіцыстычных артыкулах, што пазней не перадрукоўваліся, хаваліся ад грамадскасці. Цяпер яны надрукаваныя зноў і пашыраюць мае ўяўленне пра песняра-прарока. Ён, аказваецца, быў смелым грамадзянінам, не баяўся выказвацца ад імя многіх.

Але гэта - палітычны ракурс. Больш хочацца сказаць пра яго мастацкія творы пераломнай пары. Яны - трагедыйныя, балючыя, з пачатку і да канца прасякнутыя адчуваннем страшэннай бядыгора, што абрынулася на Беларусь. Мне запалі ў душу радкі з Купалавага верша 1919 года «Беларускія сыны»:

На беларускім буйным полі

З вясны да новае вясны

Растуць крыжы, а пад крыжамі

Хто? - Беларускія сыны.

Многім беларусам на той час лёс наканаваў менавіта такую долю. Многія паляглі пад драўлянымі крыжамі на сваіх і чужых палях. Як ваяры. Як бежанцы. Як жабракі-беспрытульнікі. Ім праспявала песню мяцеліца, зачаравала, ператварыла ў ваўкалакаў, збіла са шляху і кружыць бясконца па нялёгкай віхурнай дарозе, у «зацьмішчы і завеі». Пра гэта сказана ў вершы «Паязджане». Я чую яго музыку - музыку «папаўзухі-завірухі» («Шэпча, шэпча штось на вуха»). Перажываю самы змрочны вобраз, што вызначае трагедыйнасць сітуацыі, якая складалася ў складаны і драматычны час. Гэта вобраз «вечнай дамавіны», што вянчае рух вясельнага поезда паязджанаў наперад. Аднак прывяду дзеля пацвярджэння сваёй думкі некалькі радкоў, што запомніліся і да гэтага трымаюцца ў памяці як запавет, папярэджанне, каб зноў не давялося нам трапіць у падобнае становішча:

У полі дымна, у полі цемна,

Беспатольна і заломна,

Ні пуціны, ні упыння,

Як у вечнай дамавіне.

У згаданым вершы шмат трагедыйных зместам вобразаў-дэталяў. Імі з"яўляюцца слоўна-выяўленчыя сродкі (тропы) - эпітэты, параўнанні. Амаль усе яны - пра змрочнае, завірушнае, «разбэрсанае», як гавораць некаторыя людзі, што ведаюць нашу родную мову, жыццё: «сцюжны пух», «сцюжная мара», «у полі дымна, ў полі цёмна, Беспатольна і заломна», «папаўзуха-завіруха - злогадуху злыбядуха». І толькі зачараваныя, нібыта ў сне летаргічным, маладыя выглядаюць у «Паязджанах», «як дзеці, як галубкі на рассвеце». Ды падобны светлаколерны вобраз - адзінкавы ў вершы, з"явіўся раз сярод непрыгляднай імглы і знік, растаяў у белым снезе, у цемры, схаваўся ў дамавіне. Як страшна робіцца, калі такое чытаем праз 80 гадоў пасля напісання твора! А як пачувалася тады, у той час народнаму песняру? Балюча і горка! Верш гучыць. як музыка, як рэквіем па загінуўшых жыццях і душах. Купала так менавіта мысліў, такім настроем жыў. Яго сэрца перапаўняў усясветны боль за народ і Радзіму, якія блукаюць у зацьмішчы і ці выйдуць на прасцягі новага жыцця - невядома.

Не магу не прыгадаць і яшчэ адзін верш гэтага перыяду - славутую элегію «Спадчына». Тую, якая стала песняю, упершыню праспяванай ансамблем «Песняры». Тую, якая магла быць і гімнам беларусаў, бо яна - пра вечнае: нязгасную любоў да таго, што з табой ад самага нараджэння і да дня апошняга - прыроды з дубам-асілкам у цэнтры, вясковымі могілкамі і «замшэлым тынам», «бляяннем авечак» на пасьбішчы і вясновымі праталінамі. Паэт проста пералічвае прыкметы роднай старонкі, але гэтае пералічэнне мае значэнне сімвала, кожны штрых на партрэце Радзімы напаўняецца вялікім сэнсам, мае першаступеннае значэнне, прыцягвае, як магніт, да сябе наш зрок.

На ўроку ў класе я сказала, што ў падручніку слаба пішацца пра тое, што вялікі беларускі паэт адмаўляецца ў сваім несмяротным творы ад гучнага патрыятызму, не выкрыквае чарговыя абстрактныя фразы пра любоў да Радзімы, у заключных радках укладвае найглыбейшыя і наймацнейшыя пачуцці ў два словы, што вызначаюць рэальную спадчыну, якую трэба шанаваць і берагчы ад чужакоў, - «усяго старонка родная». Хораша і праўдзіва сказана! Без надрыву. Па-сялянску мудра. Па-чалавечы шчыра і цёпла.

У школе мы вывучалі вершы «Крыўда» і «З павяўшай славы». Яны таксама пісаліся ў драматычны перыяд жыцця Радзімы і яе песняра, датуюцца адпаведна 1918-м і 1919-м гадамі. У аснове першага - алегорыя пра Крыўду, якая «цягалася па свеце», «строіла вечныя сеці» ды «гнала без часу ў магілы». Яна хацела навязаць нявольніцтва ў планетарным маштабе:

Ад хаты да хаты йшла з хвалай,

Ўзвялічвала троны, кароны;

Нявольнікам путы кавала,

Пладзіла сусветныя стогны.

Гэтай сусветнай Крыўдзе-злыбедзе паэт супроцьпастаўляе «пажар на ўсходзе», рэвалюцыю, што скаланула ўвесь свет, ды так, што «дрогнулі рабскія скруты». Паэт паказвае ўсеагульную радасць, прадчуванне людзьмі сапраўднай свабоды. Так і было спачатку, бо «Апалі кароны, пасады», «З нявольнікаў спалі аковы». I ўсё ж у фінале верша сцвярджаецца недаўгавечнасць здабытай свабоды. Аказваецца (версія паэта), былыя нявольнікі-рабы не здолелі распарадзіцца сваім вызваленнем і выдалі сябе. Заключныя радкі твора лёгка запамінаюцца. Можа, таму, што яны - пра вечнае, пра свабоду чалавечага духу, якая толькі адна гарантуе пазбаўленне рабскіх ланцугоў. Рабы духоўна, нават без ланцугоў на целе, застаюцца рабамі. Рабства - лепшы спосаб іх існавання, натуральны лад жыцця:

Раскованы раб сябе выдаў -

Не ўзнёсся ў высь дух чалавечы, -

Нявольнік пабратаўся з Крыўдай

I ў помач даў ёй свае плечы.

Магчыма, верш і пісаўся пад уплывам тых падзей, якія перажывала Беларусь у першыя паслярэвалюцыйныя месяцы, калі яна так і не стала свабоднай. Можа, аўтар гэтых радкоў расчараваўся ў тых лозунгах, што былі адразу абвешчаны, ці проста бачыў, што не ўсё здзяйсняецца на практыцы. Але адно зразумела і бясспрэчна: Янка Купала прадчуваў пагрозу паўторнага заняволення чалавецтва.

Нам і настаўніца казала, і ў падручніку напісана, што верш гэты па стылю рамантычны. Сапраўды, ён літаральна перасыпаны традыцыйнымі рамантычнымі вобразамі - Крыўда, Пажар, Путы, Доля, Слава і інш. Адзначу, што твор прытчападобны, шматзначны. Мастак перасцерагае людзей у магчымасці трагедыйнага расчаравання ў ідэалах, калі яны будуць занядбаныя і не прывядуць да духоўнай свабоды і незалежнасці. У ім паэт-прарок заклікае чалавецтва да паслядоўнага выканання запаветаў рэвалюцыі, калі ўжо такая адбывалася ці адбудзецца. Рэвалюцыя для Купалы - гарантыя духоўнай свабоды.

Верш «З павяўшай славы» напісаны годам пазней, у Мінску, калі паэт жыў сярод акупантаў і свята верыў у беларускую справу, у магутныя сілы народа і мастацтва. Верш пра тое, што трэба свята помніць бацькоў, не цурацца роднага, змагацца з заняволеннем. Верш гэты гучыць як стогн і малітва, заклік да народа і мастакоў уваскрэснуць і будаваць жыццё, разбуранае войнамі. Запомніла я толькі два радкі з яго - «Хай тое ўсё, што спала ў сне, паўстане яваю жывой». А яшчэ помню, што паэту хочацца, каб песня-заклік да абуджэння разнеслася па ўсім краі, абудзіла «спячыя сілы» і дайшла «да бацькаўскіх магіл».

Янка Купала - пясняр нацыянальнага адраджэння Беларусі і беларусаў. За гэта я і люблю яго найперш. I хачу быць да яго падобная.

Как на генеалогическом пушкинском древе взросла «белорусская ветвь»

Но кто ещё мог так гениально точно сказать о кровном и духовном родстве русских и белорусов?! Конечно же, Александр Сергеевич Пушкин. Корни родового древа, связующие поэта с Беларусью, берут свое начало в древнем Полоцке. Пушкин лишь однажды, да и то проездом, миновал его. Но название этого старинного города, основанного в IX столетии по велению князя Рюрика, не единожды встречается на страницах пушкинских рукописей.

Городом Гориславы, полоцкой княжны Рогнеды, нареченной так за свою несчастливую судьбу, именовали Полоцк. Летопись сохранила печальную историю сватовства князя Владимира Красное Солнышко к гордой красавице Рогнеде и горькое ее замужество...

Известно было это древнее сказание и Пушкину. Но не дано было знать поэту, что и полоцкая княжна Рогнеда, и великий киевский князь Владимир, некогда покоривший Полоцк и силой взявший в жены полюбившуюся ему красавицу, и их далекая праправнучка княжна витебская и полоцкая Александра Брячиславна, ставшая супругой святого князя Александра Невского, соединены с ним – Александром Пушкиным – кровными узами родства.

На генеалогическом пушкинском древе взросла «белорусская ветвь».

«Старожитный» Полоцк связан с именем и еще одного прародителя поэта, давшего ему свою знойную африканскую кровь, – Абрама Петровича Ганнибала. Правда, упоминания о пребывании темнокожего прадеда в этом белорусском городе нет ни в одном из бесчисленных трудов, посвященных его необыкновенной, полной взлетов и падений судьбе...

И все же беру на себя смелость утверждать, что маленький арапчонок, носивший в то время имя Ибрагим, жил в Полоцке, и знай о том Пушкин, дороживший мельчайшими подробностями о своем прадеде, он не преминул бы сделать остановку в этом славном городе.

Виной тому одна ошибка, связанная с годом крещения прадеда поэта и невольно повторенная Александром Сергеевичем.

Вот что писал Пушкин в «Начале автобиографии» – записках, посвященных собственному родословию:

«Родословная матери моей еще любопытнее. Дед ее был негр, сын владетельного князька. Русский посланник в Константинополе как-то достал его из сераля, где содержался он аманатом, и отослал его Петру Первому вместе с двумя другими арапчатами. Государь крестил маленького Ибрагима в Вильне в 1707 году с польской королевою, супругою Августа...».

Бесспорно, Пушкин почерпнул эту ошибочную дату из так называемой «Немецкой биографии» Ганнибала, записанной зятем Абрама Петровича немцем Роткирхом уже после смерти царского арапа. Год крещения Абрама Ганнибала указан его биографом как 1707-й. Но именно этот названный год вызывал немало сомнений, как у историков, так и у пушкинистов. В 1707-м ни польского короля Августа II, ни его супруги королевы Христины-Эбергардины в Вильно (Вильнюсе) быть не могло. В феврале 1706 года Август II, изменив союзу с Россией, заключил сепаратный мир со шведским королем Карлом XII. И только после победоносной Полтавской битвы в июне 1709-го дружеские отношения российского и польского монархов восстановились.

И вновь записки поэта о прадеде: «В крещении наименован он был Петром, но как он плакал и не хотел носить нового имени, то до са­мой смерти назывался Абрамом».

Фамилией Ганнибал Абрам Петрович стал подписываться значи­тельно позднее, в зре­лые годы, первая же фамилия – Петров, как и отчество, была дана в честь «авгу­стейшего восприемни­ка».

Петр Петрович Петров – так должно было бы именовать царского крестника. Арапчонок оказался норовистым и не захотел носить не полюбившееся ему имя. Да и от данной ему фамилии отказался. Только отчество и оставит в память о Петре Великом, своем крестном отце…

Известно, что арапчонка Ибрагима в числе «трех арапов малых робят» привезли в Россию осенью 1704 года – маленького «басурманина» держать нехристем при царском дворе долгих три года явно бы не стали.

Итак, год 1705-й. Уже несколько лет Россия ведет со Швецией Северную войну: Петр I борется за выход к Балтийскому морю со своим противником - шведским королем Карлом XII. Полоцк, в то время входивший в состав Речи Посполитой, становится стратегически важным городом, именно через его земли должны были двигаться шведские отряды на соединение с гетманом Мазепой. В феврале 1705 года русские полки во главе с князем Александром Меншиковым выступили в поход и встали военным лагерем под Полоцком. Государь сам едет к местам возможных боевых событий и берет с собой смышленого и расторопного арапчонка.

Когда же Петр Первый крестил своего арапчонка?

Попробуем восстановить хронологию тех давних событий. Откроем пушкинскую «Историю Петра»:

«1705 год... Петр собрался ехать в Польшу, но 5 мая занемог лихорадкою - и успел выехать не прежде, как в конце мая. По пути к Полоцку осматривал сад и костел в местечке Микалишки...

В Полоцке Петр нашел Шереметева, Огильвия, Репнина, уже соединившимися...

1 августа, предоставя начальство над войском в Вильне Огильвию... сам пошел в Курляндию преследовать Левенгаупта».

Временные рамки сужаются: Петр провел в Вильно всего две недели – вторую половину июля 1705 года. Именно в это время он и крестил своего питомца!

Удивительно, но в Вильнюсе на фасаде церкви Святой Параскевы Пятницы сохранилась мемориальная доска с выбитым на ней старинным текстом: «В сей церкви Император Петр Великий в 1705 году слушал благодарственное молебствие за одержанную победу над войсками Карла XII, подарил ей знамя, отнятое в той победе у шведов, и крестил в ней Африканца Ганнибала – деда знаменитого поэта нашего А. С. Пушкина».

И, пожалуй, самое веское свидетельство о своем августейшем крестном отце оставил сам Абрам Петрович: «...И был мне восприемником от святые купели Его Величество в Литве в городе Вилне в 1705-м году...».

Абраму Петровичу довелось стать участни­ком многих знаменитых баталий под предво­дительством Петра Великого: Полтавской битвы, морского сражения при Гангуте, Прутского похода.

Молодой арап на­ходился неотлучно при Государе, ревностно исполняя обязанности его денщика и секретаря. Петр отвечал своему питомцу ис­кренней любовью и привязанностью.

Пушкин – историк серьезный. В последние годы жизни поэт был увлечен деяниями и самой личностью Петра Великого, и все сведения добыты им из архивов, где он самозабвенно работал, по его же словам, буквально «зарывался» в них. Так что в достоверности исторических фактов и событий сомнений нет.

Стоит заметить, что и в 1707 году Петр I вновь побывал в Вильно, и, весьма вероятно, его также сопровождал маленький арап. Но путь следования русского царя был совсем иным – Петр в сопровождении свиты выехал в Вильно из Варшавы. И об этом также упоминает Пушкин в «Истории Петра».

Видимо, поэтому и не вызывал сомнений у поэта год крещения его прадеда.

Известно немало свидетельств о пребывании русского царя в Полоцке. Сохранился даже и старинный дом, где почти месяц жил Петр I. Каменный одноэтажный особняк, крепко вросший в землю, стоит на берегу Западной Двины, в самом историческом сердце города. Чудом уцелел он во время двух самых кровопролитных войн – Отечественной 1812 года и Великой Отечественной, что не миновали древний город.

Столетие назад над окнами дома красовалось лепное изображение двух (!) гениев, держащих ленту с выбитой на ней латинской надписью: «Petrus Primus. Anno Domini MDCCV» («Петр Первый. Год Господний 1705»). Ныне лишь мемориальная доска на стене старинного особняка свидетельствует о пребывании в нем Петра Великого.

Но именно здесь в июне 1705-го вместе с русским царем был и его любимец, маленький Ибрагим! Ведь арапчонок находился неотлучно при своем высоком покровителе.

Мальчик обладал необыкновенно чутким слухом, – по этой причине Государь велел арапчонку спать подле него в царской спальне или где-то поблизости. Как свидетельствовал историк И.И. Голиков, юный Ганнибал, «как бы он ни крепко спал, всегда на первый спрос просыпался и отвечал».

А чуть раньше в Полоцке, 29 июня – в день святых апостолов Петра и Павла, тридцатитрехлетний русский царь отметил свои именины и милостиво принял приглашение от отцов-иезуитов отобедать у них. В честь августейшего именинника при заздравном тосте о его благоденствии из пушек, что стояли перед входом в Коллегиум, были даны залпы.

Когда-то философ и богослов Симеон Полоцкий по звездам предсказал рождение и великую будущность российского императора. И начинал свой духовный путь наставник юного Петра совсем неподалеку от особняка, где жил в Полоцке его царственный ученик, – в кельях Богоявленского монастыря и в классах знаменитой Братской школы…

В тот знаменательный день и арапчонок Ибрагим, наверняка, с любопытством глазел на купола Святой Софии, и на медленно текущую у подножия холма Двину, на иезуитский Коллегиум и на мощный крепостной вал времен Ивана Грозного.

Кто бы тогда взялся предсказать, что попавший с африканских берегов в северную страну арапчонок станет в будущем известнейшим человеком? Он войдет в историю России как искусный инженер, математик, фортификатор, своими трудами способствовавший ее процветанию.

...Возрос, усерден, неподкупен,

Царю наперсник, а не раб.

Крестнику русского царя судьба уготовит необычную долю - стать прадедом одного из величайших поэтов на земле. И спустя столетия в доме, где жил маленький Ганнибал, откроют библиотеку, на полках которой будут стоять поэтические томики его великого правнука.

И еще один парадокс истории. Величие государственных свершений Петра I не затмило, казалось бы, такую малость – участие императора в судьбе его крестника-арапчонка.

Странно и помыслить ныне, а вдруг не пришла бы русскому царю странная мысль – привезти на Русь диковинных арапчат?! Не только отечественная культура, вся история России была бы иной.

Нет, тысячу раз права была Марина Цветаева, назвавшая эту царскую блажь, прихоть – самым великим деянием Петра. Бессмертным подарком на все времена.

…А в полоцком домике Петра I разместилась ныне музейная экспозиция «Прогулка по Нижней Покровской». И стоит вспомнить, что по этой старой улочке, ведущей к Софийскому храму, три столетия назад прогуливался со своим высоким покровителем и маленький арапчонок Ибрагим.

Старый Полоцк, по некоей прихоти судьбы, стал тем вневременным перекрестком, где сошлись пути русского царя, Александра Пушкина и его черного прадеда.

И другой белорусский город Бобруйск можно по праву назвать пушкинским, – связан он с жизнью внучки поэта Натальи Пушкиной.

Она родилась в Петербурге, в августе 1859-го, в семье Александра Александровича Пушкина, старшего сына и любимца поэта. Ее рождению еще успела порадоваться Наталья Николаевна Пушкина-Ланская, – в честь прославленной бабушки и была названа новорожденная.

В юности Наталья Пушкина полюбила штаб-ротмистра Павла Воронцова-Вельяминова, героя Русско-турецкой войны, боевого офицера, служившего в полку под началом ее отца. Чувство было ответным, – вскоре сыграли свадьбу. А через какое-то время Павел Аркадьевич подал в отставку, и молодые супруги уехали в его родовое имение в Вавуличи (ныне – деревня Дубровка) под Бобруйском. Да и в самом Бобруйске у Воронцовых-Вельяминовых был дом, славившийся своим хлебосольством.

Наталья Александровна отличалась многими талантами: прекрасно рисовала (сохранились ее романтические пейзажи), пела белорусские народные песни и даже писала стихи. Правда, втайне, – никогда и нигде не печатала их, памятуя наказ своего великого деда: не заниматься стихотворчеством!

Ее любили окрестные крестьяне за незлобивость, всегдашнюю готовность помочь ближнему не только словом, но и делом. Наталья Александровна помогала крестьянам хлебом и зерном, ссужала им деньги на покупку скота или на постройку дома, лечила больных.

Ее стараниями в окрестной деревеньке Телуша была возведена церковь, построена школа для крестьянских детей. А еще Наталья Александровна устраивала для ребятишек новогодние елки, где каждому обязательно был припасен рождественский подарок. Появилась в селе и библиотека, сгоревшая во время минувшей войны.

А вот в Бобруйске и поныне работает городская библиотека, открытая еще в 1901 году при самом живом участии внучки поэта и носящая имя Пушкина.

Наталья Александровна пользовались поистине всеобщим уважением и любовью. Да и все ее дети, родившиеся в Беларуси (Мария, Софья, Михаил, Феодосий, Вера) унаследовали доброту и честность матери.

Свой последний приют внучка поэта нашла на белорусской земле, – похоронена Наталья Александровна неподалеку от Свято-Никольской церкви, в деревне с необычайно теплым названием Телуша. Ее память и поныне свято хранится в здешних местах.

Так что выведенная Пушкиным «формула родства» русских и белорусов подтверждена не только историей, но самой жизнью внуков и правнуков русского гения.

Специально для «Столетия»

Сакавік 2017-га не быў простым. Брутальны разгон Дня Волі, арышты па «Справе патрыётаў», бясконцыя суткі для актывістаў і выпадковых мінакоў, маўчанне або няўцямныя тлумачэнні з боку палітычных лідараў…

І ўсё гэта пасля больш як года «лібералізацыі», дрэйфу ў бок Захаду і працы нібыта на збліжэнне грамадства і ўлады, калі хацелася шчыра верыць у слоган: «Мы адзін народ».

Сёння той самы слоган гучыць усё часцей як пытанне: «Мы адзін народ?» Усё часцей у галовах людзей ды ў асабістых размовах фігуруе адно слова: «страх». Страх апынуцца за кратамі, страх быць адлічаным з вучобы, страх немагчымасці аплаціць крэдыты альбо наўпрост утрымліваць сям’ю на фоне эканамічнага крызісу.

Страх - гэта не толькі паралізуючы інстынкт, але яшчэ і няўпэўненасць у заўтрашнім дні, агульная трывога. Падаецца, што збітыя ўсе арыенціры: чаму ўлада дзейнічае так, а не інакш? Чаму садзяць за краты гэтых, а не тых? Хто наступны? Дзе хоць нейкая легальна пляцоўка для дзейнасці «ў межах закону», тыя «чырвоныя сцяжкі», за якія нельга забягаць?

Добра вядомы эксперымент, пастаўлены некалі над пацукамі. Адна жывёлка падыходзіла да кармушкі, ела, яе не чапалі. Іншая таксама падыходзіла, але яе перыядычна біла токам. Ніякай логікі не было - раз білі, раз не білі. Пацук, які апынуўся ў такім становішчы, таксама не меў адказу на пытанне: «Чаму?». Але падыходзіў: есці хацелася.

У далейшым, тым жа пацукам прапаноўвалі розныя задачы, лабірынты і г.д. Жывёлка, якую біла токам, наўпрост не магла вырашаць прасцейшых задачаў: у ёй жыў страх, няўпэўненасць, якія паралізоўвалі любую актыўнасць. Пацук, якога «не рэпрэсавалі» спраўляўся з задачамі выдатна.

На першы погляд, падаецца, што ў сітуацыі таго няшчаснага пацука апынулася толькі апазіцыйная частка грамадства, якая ходзіць на мітынгі, ладзіць пратэсты, «муціць ваду», як падаецца ўладам. А што з іншымі? Магчыма, прадпрымальнікі адчуваюць сябе па-іншаму? Магчыма, пенсіянеры альбо выкінутыя з працы ўчорашнія рабочыя прадпрыемстваў? Магчыма, тая адэкватная частка чыноўнікаў дзяржапарату, якія разумеюць неабходнасць пераменаў і эканамічных рэформаў?..

Наўрад ці. Кожны ведае, што «заўтра» - гэта вялікая абстракцыя, пра якую ніхто нічога не ведае. Дакладней, ведае толькі вузкі сегмент беларусаў - вышэйшая ўлада ды набліжаныя для яе асобы. Рэшта застаецца ў «цёмным пакоі» ды можа толькі здагадвацца, ці ёсць побач рубільнік, каб уключыць святло, альбо ён наогул па-за межамі пакоя… Цэлы народ з мехам на галаве. Цэлы народ - герой эксперыменту.


Цяжка назваць такі стан выпадковасцю. Камусьці вельмі выгадна мець амаль 10 мільёнаў суайчыннікаў з паралізаванай воляй і любой творчай энергіяй. Хочаш нешта зрабіць - арганізаваць бізнес, збудаваць дом, стварыць сям’ю, уключыцца ў грамадскую дзейнасць альбо наўпрост выказацца пра тое, што «накіпела»? Страшна. А раптам што якое... Можа атрымаецца, а можа і токам каля кармушкі атрымаеш.

Па такім алгарытме можа існаваць птушкафабрыка альбо «папраўчая калонія». Грамадства і дзяржава - наўрад ці. Ці могуць быць бройлерныя куры патрыётамі сваёй птушкафабрыкі? Ці будуць зэкі бараніць сваю калонію ў выпадку знешняй пагрозы? Рытарычныя пытанні.

Чалавек як істота думаючая, але не пазбаўленая асноўных інстынктаў, можа любіць, удасканальваць і бараніць толькі тое месца, якое любяць. Беларусь, на жаль, усё менш падобная на такое месца.

Ці ёсць нейкае выйсце? Эміграцыя? Бесперспектыўны бунт?.. А што наконт пазітыўных варыянтаў? Здаецца, ёсць і такія. Праблема толькі ў тым, што грамадства такую перспектыву не можа выбудаваць самастойна. Патрэбная як воля «знізу», так і воля «зверху». Кожны павінен пайсці на саступкі, пакуль сітуацыя ўзаемнага недаверу і нават нянавісці не зайшла занадта далёка. Інакш палаючы дом тушыць ужо не будзе каму.

Свабода і дыялог - тыя фактары, якія могуць дапамагчы выйсці з крызісу даверу, разбурыць атмасферу страху, абнуліць затоеныя і надзейна схаваныя крыўды. Так, улада баіцца даваць свабоду свайму ж народу. Бо для ўлады гэта пытанне ўлады, прабачце за каламбур. Маўляў, толькі татальны кантроль выратуе сітуацыю, не дасць «расхістаць човен».

Але каго выратаваў татальны кантроль? Няўжо раздутыя штаты сілавікоў, сістэма даносаў і картатэкаў на кожнага грамадзяніна дапамаглі выстаяць СССР, Румыніі, ГДР?.. У кожным выпадку гэта было пытаннем часу. У сітуацыі надлому людзі палічылі за лепшае адкінуць ідэалы і аўтарытэты, якія ім навязваліся дзесяцігоддзямі. Бо птушкі не могуць быць патрыётамі птушкафабрыкі, зэкі не будуць бараніць свой барак, грамадзяне не гатовыя жыць і, пры патрэбе, паміраць для дзяржавы, якая бачыць іх выключна працоўнай сілай або крыніцай падаткаў.

Здаецца, яшчэ не позна «ўключыць заднюю» ды павярнуцца тварам да людзей. Нават у Франка з Піначэтам гэта атрымалася: рэформы, свабода, мірная перадача ўлады. Бо перадаваць рана ці позна ўсё адно давядзецца. І лепш зрабіць гэта меншай крывёй, не спаліўшы дом, дзе кожнаму з нас яшчэ жыць.


Похожие публикации